• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сьмяльчуньня Аксана. Піша Уладзіслаў Гарбацкі

    Людзей, дні народзінаў якіх я адзначаю, я заўсёды аднашу да блізкіх. 10 ліпеня адзначае дзень народзінаў блізкі мне чалавек, вядомая на ўсю краіну рэдактарка, журналістка, геройка ці, як бы сказала мая віцебская бабуля «сьмяльчуньня» — Аксана Колб.

    З Аксанай пазнаёміўся спачатку выключна віртуальна ў 2015 годзе — «трапіў да яе ў рукі» дзякуючы Аляксею Каралю. Мае знаёмства і супраца з «Новым Часам» пачаліся з Аляксея Караля, які падтрымаў мяне, зацікавіўся, але праз хваробу перадаў мяне Аксане. Ліставаньне з рэдакцыяй «Новага Часу» заўсёды грэла і асабліва грэе мяне цяпер, калі мая повязь з радзімай мінімізавалася, а «Новы Час», няхай і ліквідаваны і забаронены, застаецца ці не адзіным каналам сувязі з Беларусьсю.  

    Хоць з Аксанай Колб мне зьвязваюць перадусім добрыя прафэсійныя адносіны, падаецца, ня будзе сьмеласьцю сказаць, што зь першых лістоў нас зьвязала да ўсяго і прыязьнь. З пэўнай рэгулярнасьцю я пісаў ёй, дасылаючы тэксты ў рэдакцыю. Аксана заўсёды рупліва рэагавала. Двойчы мы сустракаліся ўжывую ў Вільні. Вядомыя мне спачатку выключна віртуальна далікатнасьць і адкрытасьць Аксаны цалкам пацьвердзіліся і ўжывую. Часта прыгадваю тыя дзьве жывыя стрэчы з Аксанай, якія значна дапоўнілі віртуальны вобраз рэдактаркі шаноўнай газэты.

    Варта падкрэсьліць як асабістыя сьмеласьць і адкрытасьць Аксаны, так і ўсёй рэдакцыі газэты: маю на ўвазе адкрытасьць ідэйную, ідэалягічную, павагу да плюралізму думак і выказваньняў, сьмеласьць у публікацыі гендарных і квір-матэрыялаў, адданасьць дэмакратыі. Праца новачасаўцаў, такім парадкам, заўсёды адпавядала назьве газэты.

    Сьпяшаюся павіншаваць з днём народзінаў Аксану з любай ёй Вільні і перадаць шчырыя зычаньні і вялікія хвалі аптымізму ад беларусаў Вільні, а таксама спачувалых нам летувісаў. Аксана, ведайце, вы ня проста геройка і чалавек, пра якого думаюць сотні тысячаў беларусаў‑к, вы – стваральніца новага часу, навачаснай Беларусі, якой больш не схаваць у імпэрскіх турмах і сутарэньнях.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці