• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Акадэміі міліцыі расказалі, як дзяржава павінна працаваць з блогерамі. І назвалі блакіроўку сайтаў неэфектыўнай

    У навуковым часопісе Акадэміі Міністэрства ўнутраных справаў выйшаў артыкул, прысвечаны працы з блогерамі. Дацэнт Акадэміі Дзмітрый Варапаеў прааналізаваў практыку ў Расіі і Беларусі, і прыйшоў да высновы, што блакіроўка сайтаў і нават адключэнне інтэрнэта — усяго толькі паўмера, якую карыстальнікі змогуць вельмі хутка абысці. Аўтар лічыць, што дзяржава павінна працаваць з блогерамі, якія будуць трымацца правільнай лініі, і за гэта ўзнагароджваць іх, то-бок стварыць сетку «правільных» аўтараў, піша "Наша Ніва".

    Аляксей Голікаў — адзін з праўладных блогераў, які актыўна каментуе палітычныя падзеі ў краіне

    Дзмітрый Варапаеў называе няўдалай спробу расійскіх уладаў на заканадаўчым узроўні кантраляваць блогераў. У 2014 годзе ў Расіі прынялі закон, паводле якога стваральнікі сайтаў і блогаў з аудыторыяй больш за тры тысячы ў суткі, павінны былі зарэгістравацца ў Раскамнаглядзе, на рэсурсы накладвалі пэўныя абмежаванні. Расійскае грамадства негатыўна ўспрыняло і прыняцце закона, і яго рэалізацыю, так што ўжо ў 2017 годзе ад гэтай практыкі адышлі. 

    Дацэнт Акадэміі міліцыі звяртае швагу, што ў інтэрнэце не так-та проста рэалізаваць функцыю дзяржавы, якая тычыцца прымусу.

    «Можна, напрыклад, заблакаваць доступ да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў ці наогул адключыць доступ да інтэрнэта, — разважае аўтар. — Можна нават стварыць нацыянальную сетку перадачы даных, якая не будзе мець сувязі з інтэрнэтам і іншымі сеткамі.

    Але сёння відавочна, што ў сучасным высокатэхналагічным свеце такія дзеянні ў лепшым выпадку з’яўляюцца паўмерамі, якія маюць толькі часовы, і, як правіла, вельмі кароткі эфект. Адказам на іх стануць сучасныя праекты, такія як Starlink2, ці іншыя тэхнічныя рашэнні». 

    Варапаеў лічыць, што з блогерамі трэба супрацоўнічаць і ўзаемадзейнічаць, а не кантраляваць іх і падпарадкоўваць. Пры гэтым супрацоўнік Акадэміі міліцыі верыць, што можна стварыць «правільных» з пункту гледжання дзяржавы блогераў:

    «Блогер абавязуецца прытрымлівацца пэўнай лініі паводзінаў у межах сваіх кампетэнцый, а дзяржава яго падтрымлівае. Такі варыянт супрацоўніцтва выглядае найлепшым». 

    Праўладны палітолаг і блогер Пётр Пятроўскі

    Далей у часопісе Акадэміі міліцыі адзначаецца, што трэба «стварыць сетку «правільных» блогераў-іфлюенсераў з самых розных сфер, аднак не фабрыку троляў». 

    Варта адзначыць, што ўлады Беларусі не першы год спрабуюць узяць пад кантроль блогераў і лідараў меркаванняў. Андрэй Кабанаў, Ігар Лосік, Эдуард Пальчыс, Вольга Такарчук, Уладзімір Няронскі, Мікола Дзядок — гэта няпоўны спіс блогераў, якія ўжо атрымалі турэмныя тэрміны па справах, дзе фігуруе іх палітычная пазіцыя. Блакіроўка сайтаў і прызнанне іх экстрэмісцкімі стала руцінай для беларускай сістэмы пасля выбараў-2020.

    Дэпутат Генадзь Давыдзька заяўляў, што дзейнасць блогераў трэба ўзяць пад кантроль: «Дзейнасць журналістаў рэгулюецца па законе і яны адказваюць за кожнае слова, тым часам блогеры ў пагоні за лайкамі і падпіскамі нахабна хлусяць». 

    У Беларусі існуе пул праўладных экспертаў, якіх запрашаюць у эфір дзяржаўных тэлеканалаў, на мерапрыемствы з удзелам Лукашэнкі. З ростам папулярнасці Тэлеграма яны стварылі там свае каналы, але ў лік самых папулярных блогераў у краіне так і не ўвайшлі.

    Кіраўніцтва БРСМ адмаўляла, што арганізацыя з’яўляецца базай праўладных каментатараў, аднак было неаднаразова заўважана, што матэрыялы пра дзейнасць саюза збіраюць анамальную колькасць аднатыпных каментарыяў. 

    У Расіі праца ў гэтым кірунку больш наладжаная. Апроч фабрыкі троляў, існуе пул праўладных блогераў і зорак шоу-бізнэсу, якіх актывуюць падчас важных палітычных кампаній, а таксама прыцягваюць да ўдзелу ў прапагандысцкіх шоў. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці