• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журфак, вучоба, пратэсты, эміграцыя: «Гатовы працаваць на бойні за 12 злотых»

    Кірыл Шушкет з'ехаў у Польшчу ў сакавіку гэтага года. Да гэтага ў яго было звычайнае размеранае жыццё, вучыўся на журфаку, праходзіў практыку ў газеце "Мінская праўда", думаў пра будучыню. Пасля выбараў атрымаў два адміністрацыйныя арышты і вымушаны быў паехаць у Польшчу. Пра тое, як перавярнуўся яго супраціў супраць беззаконня і чым ён займаецца цяпер, — у тэксце Еўрарадыё.

    «З красоўка выцягнуць шрубу не магу»

    Мы сустракаемся з Кірылам у цэнтры Варшавы. Гэта хоць і самы зручны спосаб сустрэцца, але адбірае ў яго каля гадзіны: сам ён жыве на ўскраіне, у студэнцкім хостэле. Як ён сам кажа, «расказваць можна доўга, але ўсе ўспаміны фрагментарныя».

    — Што ты рабіў мінулым летам?

    — Я браў удзел у многіх акцыях. Першы раз выйшаў на вуліцу, калі Бабарыку не дапусцілі на выбары. Тады была першая жорсткая сутычка з амапаўцамі, я каля манумента Пабеды стаяў. І так да Новага года, пакуль усе пратэсты не скончыліся. Я выходзіў увесь час на пратэсты, кожныя выходныя. Мы не рабілі нечага радыкальнага, але выходзілі сістэмна да лістапада.

    — Пацярпеў неяк? Злавілі, збілі?

    — Канкрэтна ад дзеянняў сілавікоў я не пацярпеў, але на адным з мітынгаў была такая сітуацыя: я бягу-бягу ад сілавікоў, і мне ў нагу, у красовак, уваходзіць у ступню шруба. На бягу здымаю красовак, а з красоўка выцягнуць шрубу не магу. У цэлым крывацёк хутка спыніўся, адносна неглыбока ўвайшло. Шмат было дробных траўмаў, але сур’ёзных — не.

    — Дзе гэта ўсё было?

    — Я быў у зусім розных раёнах. І на Серабранцы, і на стэле, і проста ў цэнтры Мінска. Мае знаёмыя з сілавых структур, расказваючы пра нейкія сутыкненні ў горадзе, казалі, што я мог гэта толькі ў «нехтаматольках» прачытаць, хоць я ўсюды там сам быў.

    — І ні разу не затрымалі?

    — Затрымалі першы раз у лістападзе, я прабыў на тэрыторыі РУУС у гаражы суткі. А потым ужо затрымалі ў лютым і адправілі на 15 сутак.

     

    “Мінская праўда”

    — Увогуле, я захапляюся тэхнікай, люблю агнястрэльную зброю. Я і на журфак паступаў, на вэб-журналістыку, праз тое, што мне падабаецца тэхніка. І я паступаў не таму, што мяне там навучаць, а таму, што хацеў парагатаць, знайсці сувязі і кантакты.

    — У якім годзе ты паступіў?

    — Паступіў у 2019‑м. Мяне адлічылі з другога курса. Узімку 2021 года. Але пасля першага курса ў 2020 годзе я паспеў трапіць на практыку. У «Мінскую праўду» — цудоўнае месца. На той момант яно мне здавалася не такім крынжовым [«ганебным» на моладзевым слэнгу. — Еўрарадыё].

    Я трапіў туды яшчэ з адной студэнткай — Верачкай, яна па жыцці акрамя падручнікаў нічога не бачыць. І яна вярзла ўсякую лухту, тыпу «вашых Цапкалу і Бабарыку правільна пасадзілі, а таму што ў іх чатыры грамадзянствы». Я спытаў, а як тады ЦВК Ціханоўскую зарэгістраваў, а яна кажа: «Там спачатку проста не заўважылі». Я прыйшоў на практыку, мне прыставілі куратараў — у асноўным гэта былі студэнты з журфака, якія выпусціліся крыху раней — два-тры гады таму.

    — Што ты там рабіў?

    — Я пісаў у рубрыку «Дзённік лекара», тады мы яшчэ пісалі пра COVID. Нічога незвычайнага, запісаў на дыктафон, напісаў артыкул, і пачалося самае цікавае: доўгае ўзгадненне, ледзь не з Мінздароўя. Пасля якога абзац пра валанцёраў, якія прывозілі ваду, маскі і халаты, ператварыўся ў адзін радок «валанцёры дастаўлялі ваду».

    — Табе спадабалася?

    — Калі я прыйшоў па заканчэнні практыкі па подпіс дакументаў у «Мінскую праўду» — там звальняліся людзі цэлымі аддзеламі. Ужо тады ўсё было зразумела.

     

    Крымінальныя справы

    — Што было далей?

    Ну, летам я прайшоў практыку, прыйшоў на журфак. У верасні ўжо ўсе ведалі ва ўніверы, чым я займаўся. Але тады яшчэ пратэсты былі ў самым разгары. Мы спачатку арганізоўвалі бяскрыўдныя акцыі, выходзілі на ганак з плакатамі. Калі TUT.by пазбавілі статусу СМІ, надрукавалі налепкі, раздавалі на журфаку. Я займаўся актывізмам, пісаў ва УК кожнаму студэнту прыняць удзел у забастоўцы.

    — Адначасна ходзіш на пратэсты?

    — У жніўні, калі я выходзіў на пратэсты, я думаў, што будзе «мяса», але не думаў, што гэта будзе так. 9 жніўня я выйшаў на пратэсты без экіпіроўкі, 10 жніўня і далей я заўсёды быў у поўнай экіпіроўцы.

    — Што табой рухала? Пратэсты былі ў разгары, але навошта студэнцкая актыўнасць, калі ты выходзіш на акцыі кожныя выходныя?

    — Я не люблю гвалту, я не нейкі жорсткі чэл, негатыўна стаўлюся да боек, але ў мяне абвостранае пачуццё справядлівасці, і калі я бачу, што б’юць кагосьці, то закіпаю. Калі б білі мяне — я б пацярпеў. Такое было і на журфаку, калі студэнтаў, якія нават не ўдзельнічалі ў палітыцы, пачынае прэсаваць усяляк намеснік дэкана журфака, — у мяне было жаданне або машыну яму спаліць, або паклікаць хлопцаў, калені пераламаць. Гэта вельмі бесіць.

    — Дык а за што адлічылі з журфака?

    — Мяне адлічылі пасля майго другога затрымання. У дзень нацыянальнай забастоўкі, мы збіралі заявы на забастоўку. У той дзень, калі ўнівер рэальна не вучыўся. Афіцыйная прычына — непаспяховасць. Пасля гэтага я сабраўся і паехаў у Польшчу. Цяпер на мяне ў Беларусі заведзеныя дзве крыміналкі: адна — ухіленне ад службы. Другая — я не ведаю дакладна, таму што мая бабуля адмаўляецца браць заказныя лісты, але гэта «экстрэмізм».

    — Тое, што табой зацікавіліся з ваенкамата, і твая пратэставая актыўнасць — гэта звязана?

    — Не магу дакладна сцвярджаць, але пасля адлічэння мяне экстранна выклікалі ў войска. А дарэчы, мне ў войска нельга. Я не тое каб нейкі радыкальны чувак, але калі я пайду ў войска — то гэта дарога без зваротнага шляху, я прыеду ў цынку.

     

    Жыццё ў Варшаве

    — У Варшаву я прыехаў у сакавіку. Калі прыехаў, зразумеў, што мне пляваць, куды я прыехаў і што я буду тут рабіць: хоць працаваць на бойні за 12 злотых за гадзіну. Першыя дні, калі я паехаў, была нейкая эйфарыя, потым, вядома, стала больш сумна.

    У цэлым, калі я выходзіў на вуліцу і гэта ўсё рабіў — не таму што я нацыяналіст, за мову, культуру і ўсё астатняе, — мне гэта было проста прыемна. Але я і славянскую культуру люблю ў цэлым. Мне таму Польшча і падабаецца — таму што яна славянская краіна. Досыць блізкая Беларусі.

    — Ёсць нейкае расчараванне цяпер?

    — Я паважаю Ціханоўскую за тое, што яна зрабіла. Таму што яна не палітык, але выніку яна прынесла значна больш, чым можна было нават сабе ўявіць. Пры гэтым лічу, што сілавое крыло пратэсту было згублена дарма. Замест каардынацыі і, калі трэба, стрымлівання і накіроўвання, усе атрымалі таўро правакатара.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці