• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Хайп падчас цэнзуры: свабода слова і этыка” — што нас стрымлівае і абмяжоўвае? Дыскусія ў Бабруйску

    Ці сапраўды сёння, акрамя дзяржавы, ціск на свабоду выказвання аказваюць і дэмакратычныя структуры? Гэтае і іншыя пытанні абмяркоўваліся ў ходзе дыскусіі “Хайп падчас цэнзуры: свабода слова і этыка”, якая ладзілася 14 сакавіка ў Бабруйску ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Прыводзім самыя цікавыя думкі дыскутантаў.

    Свабода выказвання журналіста і свабода выказвання пісьменніка: у чым розніца?

    Сабіна Брыло, журналістка, паэтка:

    “Дзе свабодны пісьменнік, а дзе свабодны журналіст, чым гэтая свабода абмяжоўваецца, як мы самі гэтыя межы выбудоўваем? На мой погляд, журналіст абмежаваны прафесійнай этыкай і прафесійнымі стандартамі. Журналіст — гэта пасярэднік паміж публікай і той інфармацыяй, якую ён хоча гэтай публіцы данесці. Ён не столькі суб’ект, колькі функцыя. Таму журналісту і больш складана, і, з іншага боку, лягчэй самога сябе рэгуляваць у плане свабоды слова.

    Пісьменнік не абмежаваны гэтымі межамі і больш рызыкуе не спадабацца публіцы, уладам і яшчэ камусьці. Значна большую адказнасць ён нясе і перад сабой, і перад усімі. У слізкіх умовах ён мусіць быць смялейшым, бо ў яго менш абмежаванняў.

    Журналіст больш абаронены сваім статусам, пісьменнік жа мусіць быць адказным і смелым.

    Калі я ведаю, што мне могуць даць па галаве, я мушу быць смелай — гэта маё слова, а не слова арганізацыі. І ні мой прафесійны статус, ні закон аб СМІ, ні прафесійная этыка мяне ніякім чынам не прыкрываюць”.

    Таццяна Нядбай, намесніца старшыні беларускага ПЭН-цэнтра:

    “Існуюць абмежаванні для свабоды слова, перад усім яны тычацца правоў і свабод іншага чалавека. У журналістаў ёсць прафесійная этыка, у выпадку з пісьменнікамі сітуацыя сапраўды больш складаная. Напрыклад, калі пісьменнік альбо пісьменніца дазваляе сабе ўводзіць у літаратурны твор герояў пад рэальнымі імёнамі альбо вельмі пазнавальных з рэальнымі людзьмі, і пры гэтым аўтар нагружае гэтых персанажаў сваімі фантазіямі, то тут, канешне, ёсць вялікая этычная праблема.

    На жаль ці на шчасце, у нас яшчэ няма досведу вырашэння гэтых пытанняў у судовым парадку, як гэта робіцца ў цывілізаваных краінах.

    Кажу так, бо не ведаю, што лепш — каб людзі, абражаныя нейкім пісьменнікам, звярталіся ў суд, і дзяржава ўжывала гэты механізм абсалютна легальнага ціску, ці сітуацыя, калі не ідуць у суд, таму што ў нас яшчэ няма цывілізаванага падыходу для вырашэння такіх сітуацый. Калі ў БАЖы ёсць самарэгуляцыя і камісія па этыцы, то, на жаль, у ПЭНе, я мушу прызнаць, мы з такімі сітуацыямі яшчэ не навучыліся працаваць”.

    Свабоду слова абмяжоўвае не толькі дзяржава?

    Андрэй Бастунец, старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”:

    “Калі абмяркоўваем ціск на свабоду выказвання, мы ўвесь час кажам пра дзяржаву. І безумоўна, наша дзяржава абмяжоўвае свабоду слова далёка за межамі міжнародных стандартаў. Але сёння мы бачым, што не толькі дзяржава робіць пэўныя рухі ў бок абмежавання свабоды слова. І мне нават гэтая, другая частка больш цікавая, бо мы можам назіраць, як свабода меркавання абмяжоўваецца, напрыклад, такімі рэчамі, як паліткарэктнасць. А сюды можна ўпісваць усё што заўгодна. Напрыклад, змагаючыся з мовай варожасці, да яе часам адносяць і тое, што далёка не тычыцца рыторыкі нянавісці па міжнародных стандартах. Раз-пораз пры абмеркаванні гендерных аспектаў відавочна жаданне прывесці ўсе выказванні пад адное правіла…  Можна працягваць далей і далей. Мы зараз жывем у такім цікавым свеце, калі ўжо не толькі з боку дзяржавы ідзе ціск на свабоду выказвання, але і з боку здавалася б дэмакратычнага сегмента”.

    Сабіна Брыло, журналістка, паэтка:

    “Вельмі лёгка паводле закона крышталізацыі далучацца да папулярнага меркавання. А яны ў сваю чаргу змяняюцца. Мы з вамі добра бачым, якія меркванні былі папулярнымі сто гадоў таму, і людзі тады стараліся думаць пэўным чынам. Цяпер таксама ёсць папулярныя меркаванні, і шмат людзей да іх далучаюцца. Але ёсць і адрозныя меркаванні.

    Калі мы разважаем пра правы чалавека, то, напрыклад, калі чалавек піша “кожны”, а ў дужках піша (-ая), хачу заўважыць: у Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека ўжываецца слова “кожны”, і пад гэтым маецца на ўвазе кожны ЧАЛАВЕК.

    Сусветная дэкларацыя правоў чалавека дае нам унікальную магчымасць разумець, што ўсе мы — роўныя, і не трэба падкрэсліваць адрознасць. Калі мяне называюць чалавекам — я не супраць. Калі мяне называюць паэтам — я не супраць”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці