• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява з нагоды ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў

    7 жніўня Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распаўсюдзіў інфармацыю пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды). Паведамляецца таксама пра затрыманне журналістаў Марыны Золатавай, Ганны Калтыгінай, Галіны Уласік, Ульяны Бабаед (Tut.by) і Таццяны Каравянковай (БелаПАН). Па нашых звестках, затрыманыя яшчэ некалькі журналістаў.

    У рэдакцыях буйнейшага партала Беларусі, адзінага незалежнага інфармацыйнага агенцтва, а таксама газеты «Навука» адбываюцца ператрусы. Журналісты не могуць патрапіць на свае працоўныя месцы, што стварае перашкоды ў працы  Tut.by і БелаПАН.

    Мы лічым гэта грубым парушэннем свабоды выказвання і дзейнасці СМІ. У любым выпадку дзеянні праваахоўных органаў выглядаюць празмернымі. Расследаванне крымінальных спраў не павінна адбівацца на свабодзе і прафесійнай дзейнасці СМІ. Асаблівую заклапочанасць выклікае пераслед рэдакцый на тле сістэматычных парушэнняў права на распаўсюд інфармацыі і запалохвання журналістаў праз пераслед заснавальніка БелаПАН Аляксандра Ліпая і журналістаў тэлеканала “Белсат”.

    Заклікаем неадкладна вызваліць затрыманых і забяспечыць доступ астатніх журналістаў Tut.by і БелаПАН да іх працоўных месцаў.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    Праваабарончы цэнтр «Вясна»

    Беларускi ПЭН-Цэнтр

    Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

    Ператрус і затрыманьні ў кампаніях Tut.by і БелаПАН

    Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак

    Заява Гомельскай гарадской арганізацыі ГА “БАЖ” у падтрымку журналістаў і блогераў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці