• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фота ў эру пост-праўды. У Менску адкрылася выстава World Press Photo

    Да 24 траўня ў Менску можна пабачыць найлепшыя прэс-фатагарафіі сьвету за 2016 год.

    Беларусь стала першай краінай Усходняй Эўропы, дзе сёлета праходзіць выстава World Press Pho­to. У прасторы ЦЭХ выстаўленыя працы 45 фатографаў-пераможцаў — першае, другое і трэцяя месца ў васьмі катэгорыях.

    Бурхан Эзбіліджы, The Associated Press. Фота забойства расейскага амбасадара ў Турцыі

    Бурхан Эзбіліджы, The Asso­ci­at­ed Press. Фота забойства расейскага амбасадара ў Турцыі

    Пераможцы былі адабраныя сярод 80 408 фотаздымкаў, дасланых ад больш як 5 тысячы фатографаў са 126 краінаў. У конкурсе бралі ўдзел 19 фатографаў зь Беларусі. Праўда, у фінал сёлета ніхто зь беларусаў не патрапіў.

    «Цягам двух тыдняў журы сядзіць у цёмным пакоі, — распавяла на адкрыцьці выставы І Вэнь Ся (Yi Wen Hsia), куратарка і выставачная мэнэджэрка выставы зь Нідэрляндаў. — Яны бачаць адно фота ў сэкунду. 80 тысяч фота літаральна мільгаюць перад імі».

    І Вэнь Ся

    І Вэнь Ся

    Тытул «Сусьветнае прэс-фота года» атрымала праца Бурхана Эзбіліджы. Турэцкі фатограф зрабіў для агенцтва Asso­ci­at­ed Press сэрыю здымкаў забойства расейскага амбасадара Андрэя Карлава ў мастацкай галерэі ў Анкары.

    Большасьць пераможцаў — гэта прафэсійныя фатографы сусьветных інфармацыйных агенцтваў і выданьняў, якія прыяжджаюць працаваць у іншыя краіны. Аднак І Вэнь Ся адзначае, што з кожным годам усё часьцей выстрэльваюць мясцовыя фатографы. Як напрыклад, фатограф Наэль Сэліс (Noel Celis) зь Філіпінаў, які зьняў гарадзкую турму Манілы, перапоўненую вязьнямі-наркаманамі.

    «Гэта адбываецца дзякуючы глябалізацыі, — кажа І Вэнь Ся. — Доступ да лічбавых сродкаў узрастае».

    Тамас Муніта, для The New York Times. Пахавальная працэсія Фідэля Кастра мінае горад Санта-Кляра ў цэнтральнай частцы Кубы.

    Тамас Муніта, для The New York Times. Пахавальная працэсія Фідэля Кастра мінае горад Санта-Кляра ў цэнтральнай частцы Кубы.

    Яшчэ адна новая тэндэнцыя — гэта вядомасьць многіх фотаздымкаў. Тым жа фота забойства расейскага амбасадара шмат хто дзяліўся ў сацыяльных сетках. Гэтаксама як і фотаздымкам Джонатана Бэкмэна, на якім паліцыянты затрымліваюць Аішу Эванз. 27-гадовая жанчына была на дэманстрацыі супраць паліцэйскага гвалту ў амэрыканскім горадзе Бэтан-Руж.

    Паліцыянты затрымліваюць Аішу Эванз у амэрыканскім горадзе Бэтан-Руж.

    Паліцыянты затрымліваюць Аішу Эванз у амэрыканскім горадзе Бэтан-Руж.

    «Гэта паказвае нам, што сацыяльныя сеткі граюць вельмі вялікую ролю, — кажа І Вэнь. — Адначасова, гэта робіць складаным адбор. Мы жывем у эру пост-праўды, здараецца шмат фэйкавых навінаў. Таму яшчэ больш важна, што мы маем фота на выставе. Яны ўсе правераныя і сапраўдныя».

    Джавані Капрыёці. Рэгбі-клуб «Брудны Ёрк» (Muddy York), заснаваны ў 2003 годзе — першая ў Таронта прыязная да геяў каманда

    Джавані Капрыёці. Рэгбі-клуб «Брудны Ёрк» (Mud­dy York), заснаваны ў 2003 годзе — першая ў Таронта прыязная да геяў каманда

    Выстава адкрылася 3 траўня — у дзень Свабоды прэсы. Гэта не зусім супадзеньне. Па словах Аляксея Талстова, арт-дырэктара прасторы ЦЭХ, арганізатары стараюцца плянаваць выставу менавіта на травень.

    «Таму што дата знакавая, — сказаў Талстоў. — А ЦЭХ вельмі шчыльна зьвязаны з журналісцкай супольнасьцю. Свабода прэсы — пытаньне даволі востра ў нас стаіць. Мы мусім адкрываць такія выставы і тэматычныя імпрэзы ў гэты дзень».

    Аляксей Талстоў

    Аляксей Талстоў

    Сёлетняя выстава World Press Pho­to — чацьвёртая па ліку. Першы раз яе прывёз у Менск Андрэй Лянкевіч у пачатку 2010‑х. Другі год запар выстава праходзіць у прасторы ЦЭХ.

    «Сапраўды важны праект, які дае нам магчымасьць даведацца пра тое, што адбываецца ў сьвеце, — кажа Талстоў. — Навіны забываюцца, а тут у адным месцы сканцэнтраваныя розныя падзеі і розныя зьявы літаральна з усяго сьвету».

    Эмі Вайталі, для National Geographic. Даглядчык апрануўся ў панду, каб мядзьведзі адчулі сябе на волі

    Эмі Вайталі, для Nation­al Geo­graph­ic. Даглядчык апрануўся ў панду, каб мядзьведзі адчулі сябе на волі

    Выстава праходзіць да 24 траўня. Экспазыцыя адкрытая для наведваньня з 12:00 да 21:00 у прасторы ЦЭХ, Менск, вуліца Кастрычніцкая 16.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці