• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Івашын: пра нас пішуць чарговыя паклёпы агенты Лубянкі

    На рэдактара беларускай службы Informnapalm, гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына цягам апошніх месяцаў распаўсюджваюцца розныя “пасквілі” на прарасійскіх сайтах.

    Пра маладзёна было напісана, што ён з’яўляецца штатным супрацоўнікам СБУ і агентам Дзярждэпа ЗША. Дзяніс Івашын кажа, што падобныя пасквілі з’яўляюцца ў сеціве 2–3 разы на месяц:

    — Гэта цягнецца ўжо амаль год. Гэтыя спробы дыскрэдытаваць і ачарніць нашую супольнасць адбываюцца як у дачыненні да мяне, так і да нашага заснавальніка Рамана Бурко. Стаяць за гэтым прарасійскія сілы. У прыватнасці, адзін з рэдактараў Life­News, каардынатар расійскага  Антымайдана Вечаслаў Раўжын. Менавіта адтуль растуць ногі. Увесь час яны спрабуюць выявіць нашую датычнасць да спецслужбаў Украіны, да Узроеных сілаў Украіны. Называюць нашыя “званні”. Мы выступаем у якасці ці то капітанаў, ці то маёраў, ці то падпалкоўнікаў. Увесь час яны блытаюць свае пазіцыі і не могуць прыйсці да адзінай высновы хто мы насамрэч ёсць. Ці то агенты СБУ, ці то штатныя супрацоўнікі Узброеных сілаў Украіны, ці ўвогуле агенты Дзярждэпа ЗША. Гэта сведчыць пра тое, што яны самі заблыталіся ва ўласных паказаннях і не могуць выпрацаваць генеральную лінію. Бо не разумеюць, што людзі проста не давяраюць іхным выбрыкам. Яны спрабуюць увесь час стварыць нейкую новую інфармацыйную нагоду, але людзі проста прызвычаіліся і на іх не рэагуюць. Гэта проста нейкае трызненне “маладых стажораў Лубянкі”.

    Па словах Дзяніса Івашына, на артыкулы, што змяшчае Inform­na­palm, добра рэагуюць замежныя СМІ: ВВС ды «Нямецкая хваля». Амаль усе артыкулы перадрукоўвае «Хартыя-97» ды іншыя беларускія СМІ. Гэтыя тэксты дзейнічаюць як “чырвоная ануча” быку для расійскіх прапагандыстаў.

    Дзяніс Івашын стаў частым госцем на тэлеканале «Белсат», дзе ён выступае ў якасці эксперта разам з Уладзімірам Мацкевічам і абмяркоўвае пагрозы нацыянальнай бяспекі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці