• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расійская прапаганда ў Германіі: “У сферы ідэй уплыў відавочны. Што да фінансавання – шукаем факты”

    Атручаныя прапагандай людзі больш не хочуць слухаць факты – яны хочуць эмоцый. Што рабіць, калі прапаганда гучыць “з кожнага праса”? Калі жывеш у медыяасяродку, дзе прапагандысцкія медыя маюць значна большы ўплыў у параўнанні з астатнімі?

    Гэтыя пытанні ўзнялі журналісты постсавецкіх краін у часе дыскусіі з удзелам прадстаўнікоў вяшчальнай карпарацыі Deutche Welle і Ger­man Press Agency (DPA).

    “Мы не можам сабе дазволіць супрацьпастаўляць прапагандзе контрпрапаганду, – перакананы Крысціян Трып (Chris­t­ian Trippe), вядоўца палітычнага ток-шоу “Quadri­ga” на Deutche Welle. – Ніхто не адмяняў журналісцкіх стандартаў, якіх мы мусім прытрымлівацца. Яшчэ нядаўна на ўзроўні ЕС абмяркоўвалася ідэя стварэння рускамоўнага навінавага тэлеканала як супрацьвагі расійскай прапагандзе. Але мне падаецца правільным тое, што гэтая прапанова не прайшла”.

    Журналіст кажа гэта нягледзячы на тое, што сам вельмі заклапочаны сітуацыяй вакол нямецкіх СМІ цягам апошняга года і схільны бачыць у гэтым і “руку Расіі”. Ад пачатку еўрапейскага міграцыйнага крызісу (вясна 2015 года) узровень даверу да СМІ ў Германіі імкліва падае. «Lügen­presse» (“ілжывая прэса”) – адзін з папулярных лозунгаў у часе вулічных акцый, арганізаваных нямецкім палітычным рухам Пегіда (PEGIDA, Patri­o­tis­che Europäer gegen die Islamisierung des Abend­lan­des, Патрыятычныя еўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду). Журналістаў усё часцей атакуюць, не разбіраючы, якую менавіта прэсу яны прадстаўляюць.

    Карэспандэнт нашага інфармацыйнага агенцтва быў так запалоханы пасля шэрагу нападаў, што шчыра прызнаўся – маўляў, не ўпэўнены, што ўсё яшчэ можа пісаць аб’ектыўна”, – кажа Марка Мірке (Mar­co Mierke), кіраўнік англамоўнай службы Ger­man Press Agency (DPA).

    “На мой погляд, частка гэтай кампаніі (асабліва  што тычыцца прэсы) стымулюецца расійскімі прапагандысцкімі медыямі, – лічыць Крысціян Трып. – Многія з гэтых СМІ вельмі ўплывовыя і за межамі Расіі, бо маюць мноства рэдакцый – кшталту “Rus­sia Today” ці “Sput­nik””.

    У той жа час, доказаў наўпроставага фінансавага ўплыву Расіі на пратэстныя настроі ў Германіі – напрыклад, стымулявання дзейнасці Пегіды – няма. “У сферы ідэй уплыў відавочны. Але што да фінансавання – калі б я меў факты, то, мабыць, не сядзеў бы тут і не гутарыў з вамі, а пісаў сваё расследаванне. Многія мае калегі працуюць над гэтай гісторыяй, спрабуючы знайсці доказы”, – кажа сп. Трып.

    “Безумоўна, у кожнай дзяржавы ёсць свой палітычны інтарэс. І кожная дзяржава імкнецца распаўсюджваць гэты інтарэс. Але калі пэўныя масмедыя прэзентуюць толькі гледзішча ўраду, калі ў іх няма месца для дыскусіі – гэта махровая прапаганда”, – перакананы нямецкі журналіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці