• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзень алігарха: даследаванне рэакцыі беларускіх друкаваных СМІ на арышт Юрыя Чыжа

    11 сакавіка стала вядома пра затрыманне вядомага беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа. Ён, а таксама некаторыя з яго бізнес-партнёраў і зараз знаходзяцца за кратамі.

    Рэзананс падзеі надае асоба арыштаванага: усе ведаюць, што Юрый Чыж – чалавек, набліжаны да прэзідэнта. Блізкасць з уладнымі асобамі надавала яму эксклюзіўныя магчымасці для вядзення бізнесу. Праз некалькі дзён пасля арышту Юрыя Чыжа старшыня КДБ Валерый Вакульчык асабіста пракаментаваў журналістам здзейсненае затрыманне.

    Як адрэагавала прэса на гучныя падзеі і заявы старшыні КДБ? Ці палічылі арышт бізнесмена інфармацыйнай нагодай дзяржаўныя выданні? На што зрабілі акцэнт пры падачы інфармацыі незалежныя СМІ?

     У межах дадзенага аналізу даследаваліся масавыя дзяржаўныя і незалежныя газеты, якія пабачылі свет у час найбольш актыўнага развіцця падзеяў – з 14 па 19 сакавіка. Мэта аналізу – выяўленне і параўнанне інфармацыі на тэму “Арышт Юрыя Чыжа”.

    Для аналізу мы выбралі дзяржаўныя выданні “СБ-Беларусь Сегодня” і штотыднёвік “7 Дней”, а таксама незалежныя “Народная воля” і “КП-Комсомольская правда в Белоруссии”

    Cre­ate your own info­graph­ics

     

    Незалежнае выданне

    Нумар, дата выхаду

     Паласа

    Назва тэматычных артыкулаў

    Народная воля”, выдавец – Унітарнае прадпрыемства “Народная воля”, наклад 26 тыс. асобнікаў, выходзіць два разы на тыдзень, у аўторак і пятніцу

     

    № 20 (4067), 15 сакавіка, 2016, аўторак

    1 паласа

     

    1. Чыж за кратамі … Надоўга?
    2. «Веру, што ўсё будзе добра …»

    3 паласа, цалкам

    1. Юрий Чиж: «У меня нет желания заработать любые деньги любыми средствами»

    № 21 (4068), 18 сакавіка, 2016, пятніца

    1 паласа

    1. Абвінавачванні Юрыю Чыжу пакуль не прад’яўлены
    2. Мінскае «Дынама»: задачы ніхто не адмяняў
    3. «У нас пра іншае галава баліць»
    4. Гіпермарет Pro­s­tore: скарачэнні і зніжэнні заробкаў
    5. «Комплекс «Лагойск» — самастойны арганізм»
    6. Дамы, якія пабудавай Чыж
    7. Крупному бизнесу нужно объединяться. Как отреагировали на задержание Юрия Чижа руководители предпринимательских структур в Беларуси?
    8. «Без комментариев»
    9. Семья пока молчит, Юрий Чиж старался не обсуждать с супругой проблемы своего бизнеса

    “КП-Комсомольская правде в Белоруссии”, выдавец – ЗАТ “БелКП-ПРЕСС”, наклад каля 40 тыс асобнікаў, штосераду — каля 240 тыс.

    № 47 (4211), аўторак, 15 сакавіка, 2016

    1–2 паласа

    1. Миллионер Юрий Чиж задержан КГБ по подозрению в неуплате налогов

    2 паласа

    1. Чем занимался бизнесмен?

    № 49 (4213), чацвер, 17 сакавіка, 2016

    1–4 паласа

    1. КГБ: «Юрий Чиж убегал со скоростью 220 км/ч в сторону литовской границы»

    4 полоса

    1. В минском аэропорту задержан бизнесмен Евгений Баскин
    2. Милионеры за решеткой

     

    Cre­ate your own info­graph­ics

    Апісанне атрыманых дадзеных

    Відавочна, што незалежная прэса надала падзеі значна большую ўвагу, чым дзяржаўная. У разгледжаных дзяржаўных выданнях выяўлена толькі два тэматычныя артыкулы – адзін у “СБ­-Беларусь Сегодня” і адно інфармацыйнае паведамленне ў газеце “7 Дней”.

    Адметна, што інфармацыйнай нагодай для тэматычных паведамленняў у дзяржаўнай прэсе стаў не факт затрымання вядомага бізнесмена, а прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка.

    Газеты зрабілі акцэнт на тэзіс пра тое, што “перад законам усе роўныя”, “недатыкальных няма”, тым самым ускосна пацвердзіўшы асаблівы статус затрыманага бізнесмена.

    Незалежныя газеты актыўна звярталіся да тэмы. Усяго ў вылучаных нумарах газетаў выяўлена 17 тэматычных артыкулаў, з іх 12 – у “Народнай волі”, 5 – у “КП-Комсомольская правда в Белоруссии”.

    Незалежныя газеты надалі ўвагу і факту затрымання Ю. Чыжа, і прэс-канферэнцыі старшыні КДБ. “Народная воля” ў нумарах за 15 і 18 сакавіка прысвяціла тэме 2 газетныя паласы А2-фармата, – вельмі шмат газетнай прасторы. У нумары за 15 сакавіка рэдакцыя надрукавала інфармацыйныя паведамленні і вялікае інтэрв’ю Юрыя Чыжа. У наступным нумары (“Народная воля”, № 21 (4068), 18 сакавіка ) першая паласа амаль цалкам прысвечана падзеям вакол арыштаванага бізнесмена. “Народная воля” падала інфармацыю пра стан бізнесу і кампаній, якімі кіраваў (кіруе) Ю. Чыж, журналісты выдання паспрабавалі звязацца з сям’ёй і прадпрымальніцкімі структурамі, каб даведацца іх меркаванне. Нават адмову ў прадстаўленні інфармацыі рэдакцыя падае як навіну і друкуе інфармацыю пра гэта на першай паласе («Без комментариев», «Семья пока молчит, Юрий Чиж старался не обсуждать с супругой проблемы своего бизнеса», “Народная воля”, № 21 (4068), 18 сакавіка 2016 г., пятніца, 1 паласа).

    У “КП-Комсомольская правда в Белорусии» у нумарах за тыдзень з 14 па 20 сакавіка выяўлена 4 інфармацыйныя адзінкі па тэме. Паведамленні маюць як інфармацыйны, так і аналітычны характар (“Чем занимался бизнесмен?”, “КП-Комсомольская правде в Белоруссии, № 47 (4211), аўторак, 15 сакавіка; “Милионеры за решеткой”, № 49 (4213), чацвер, 17 сакавіка). Газета падае кароткія звесткі пра бізнес арыштаванага мільянера і гісторыю крымінальнага пераследу ўладальнікаў буйных бізнесаў у Беларусі.

    Амаль усе разгледжаныя выданні размяшчаць інфармацыю на вылучанаю тэму на першых палосах – самых рэйтынгавых і заўважных месцах. Акрамя газеты “7 Дней”: адзіная выяўленая інфармацыя ў штотыднёвіку змяшчаецца на 5 паласе.

    Таксама цікава, што дзяржаўныя выданні не згадваюць у загалоўках імя арыштаванага міліянера, у той час як імя Юрыя Чыжа прысутнічае амаль ў кожнай назве артыкулаў у незалежных выданнях (напрыклад, у двух разгледжаных нумарах “Народная воля” згадала імя Юрыя Чыжа ў загалоўках 6 разоў).

    Высновы

    Дзяржаўныя выданні не палічылі арышт Юрыя Чыжа за самастойную інфармацыйную нагоду. Інфармацыя на тэму з’явілася толькі ў сувязі з прэс-канферэнцыяй старшыні КДБ В. Вакульчыка. Напэўна, калі б дзяржаўны чыноўнік не выказаваўся, то і інфармацыя пра затрыманне ў дзяржаўных газетах  не з’явілася б.

    Cre­ate your own info­graph­ics

    У незалежных выданнях інфармацыя пра арышт Юрыя Чыжа падавалася з розных крыніц і ракурсаў. Выданні распрацавалі тэму: “Народная воля” зрабіла акцэнт на бізнесе і асабістым аспекце, “КП- Комсомольская правда в Белоруссии”  прапанавала чытачам матэрыял пра бізнес-імперыю алігарха, а таксама пра іншых мільянераў, якія апынуліся за кратамі.

    Як вядома, медыі не выносяць прысуды. Медыі інфармуюць. Газеты спаборнічаюць за ролю лепшага інфарматара.

    Аналіз выявіў два падыходы ў асвятленні вылучанай тэмы. Дзяржаўныя выданні праігнаравалі гісторыю бізнесмена і асноўную ўвагу надалі заявам дзяржаўнага службоўца Валеры Вакульчыка. Асноўным стваральнікам інфармацыйных нагодаў для афіцыйных выданняў з’яўляецца не Юрый Чыж, а КДБ.

    Незалежныя газеты надрукавалі інфармацыю, якая паходзіла ад розных ньюсмейкераў. Лідарам тут з’яўляецца “Народная воля”, журналісты якой выкарысталі шмат сродкаў дзеля таго, каб здабыць  інфармацыю пра падзею.  Больш крыніцаў – больш поглядаў – большая цікавасць чытачоў. Просты шлях, каб здабыць давер аўдыторыі. Але дзяржаўную прэсу гэты давер, відаць, не вельмі цікавіць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці