• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што такое “pitch” альбо як напісаць для “The Guardian”?

    Адно са значэнняў слова pitch у перакладзе з англійскай – рэкламны заклік. У сучаснай медыявытворчасці pitch – гэта паведамленне рэдактару ад журналіста з прапановай-заклікам узяць яго гісторыю для друку. Рэдактары сусветных медыя, які збіраюць інфармацыю па ўсім свеце, чытаюць гэтыя паведамленні.

    Як напісаць добры pitch? На самой справе проста. І вось гісторыя з Беларусі – на галоўнай «The Guardian», выдання з 6 млн падпісчыкаў!

    Рэдактар «The Guardian» па працы з сацыяльнымі сеткамі Мэйв Шэрлаў на сустрэчы ў Мінску расказала, як працуе яе СМІ і як журналісцкія гісторыі трапляюць на анлайн-старонкі выдання. Сустрэча з Мэйв Шэрлаў адбылася ў межах “Прэс-клуба Беларусь” у пятніцу, 29 студзеня.

    Такім чынам для напісання паспяховага pitch, паводле Мэйв Шэрлаў, трэба:

    - мець “ачышчаную” ідэю;

    - дакладныя “5W” адказы (адказ на пытанні: хто? што? чаму? калі? дзе? і як?);

    - абраць сваё мэтавае выданне (напрыклад, «The Guardian»);

    - азнаёміцца з яго стылем;

    - ідэнтыфікаваць выпускаючага рэдактара/аў. Мэйв Шэрлаў паведаміла, што яна і яе калегі пазначаюць свой статус рэдактара (і адрас электроннай пошты) ва ўсіх сацыяльных сетках, якімі карыстаюцца;

    - памятаць, што рэдактары вельмі занятыя.

    Pitch-паведамленне павінна быць кароткім, а таксама:

    - уключаць пералік інтэрв’ю (аўтараў цытат) і крыніц,

    - адказваць на пытанне: “Чаму гісторыя цікавая і важная?”,

           — павінна быць добра, без памылак напісанае на англійскай мове,

           — утрымліваць спасылкі на папярэднія працы журналіста (аўтара pitch’а),

           — не ўтрымліваць дадаткаў і файлаў,

           — пасаваць па часе.

    У прыватнасці, Мэйв Шэрлаў раіла дасылаць pitch-паведамленні ў працоўныя гадзіны ў Вялікабрытаніі. “У дзень мы атрымлівам каля 600 паведамленняў. Ніхто не будзе раскрываць атачменты і захоўваць файлы, каб іх прачытаць. Таму ўсю інфармацыю варта кампанаваць у целе ліста. А паведамленне, дасланае ноччу ці ў выходныя, хутчэй за ўсё, проста згубіцца”, – падкрэсліла спн. Шэрлоў.

    Мэйв Шэрлаў – выпускаючая рэдактарка і рэдактарка па працы з сацыяльнымі медыя ў аддзеле па міжнародных сувязях газеты “The Guardian”. Адна з яе задач – шукаць навіны з тых рэгіёнаў у свеце, адкуль прыходзіць вельмі мала інфармацыі. Гэта Афрыка, Іран, Паўночная Карэя і постсавецкія краіны, у тым ліку і Беларусь. Такую міжнародную сетку пошуку інфармацыі “The Guardian” запусціла некалькі год таму. “Раней артыкулы пра Беларусь з’яўляліся 2–3 разы за тры месяцы. Але зараз, дзякуючы гэтай сістэме працы і нашым партнёрам, гісторыі з Беларусі з’яўляюцца часцей”, – кажа М. Шэрлаў.

    The Guardian” мае толькі аднаго карэспандэнта у Маскве, аднаго – у Афрыцы. “Паколькі ў нас няма журналістаў у кожнай краіне, мы супрацоўнічаем з кампаніямі і журналістамі, каб перадрукоўваць іх навіны”, – кажа Мэйв Шэрлаў. Фармат паведамленняў “з месцаў” можа быць розны. “Як правіла, мы публікуем навіны, аналітычныя артыкулы, фотасправаздачы і часам відэа”, – кажа М. Шэрлаў.

    Якія гісторыі з Беларусі размясціла “The Guardian” апошнім часам? Па-першае, гэта Нобелеўская прэмія па літаратуры Святланы Алексіевіч. “У адзін дзень пра Беларусь пачалі гаварыць, – кажа Мэйв Шэрлаў пра навіну. – Таксама выбары, мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай у Мінску, – гэтыя падзеі “выцягваюць” Беларусь на міжнародную навінавую хвалю. Мы вельмі шмат пісалі пра Беларускі “Свабодны тэатр”, які зараз даволі вядомы ў Вялікабрытаніі. Як правіла, у гэтых артыкулах пра Беларусь фігуруе вызначэнне “апошняя дыктатура ў Еўропе”, – кажа рэдактар.

    Facebook, Twitter, Instagram: што служаць рэдакцыі лепш?

    Журналісцкая дзейнасць змяняецца вельмі хутка. Зараз 50–60% трафіку “The Guardian” мае з мабільных дадаткаў. Змяніўся спосаб таго, як выданне прадукуе інфармацыю. На сустрэчы ў Мінску Мэйв Шэрлаў распавяла, як яна ў сваёй рэдактарскай працы выкарыстоўвае сацыяльныя сеткі.

    Праз Face­book на старонку “The Guardian” прыходзіць 20–30% ад агульнай колькасці чытачоў. “Калі Face­book увёў абмежаванне колькасці карыстальнікаў, якім можа быць паказаны матэрыял, мы былі вымушаныя размяшчаць больш пастоў. Зараз мы размяшчаем навіну кожныя 30 хвілін. Мы залежым ад Face­book, бо ў іх свая палітыка: у Face­book адбываецца тое, што хоча Face­book. Мы не можам на яго паўплываць. Адзінае, што мы можам, – сачыць за дадзенымі і назіраць, колькі чалавек прыходзіць да нас праз гэтую сацыяльную сетку”, – кажа Мэйв Шэрлаў.

    Twit­ter – вельмі важны медыяінструмент, але, паводле М. Шэрлаў, прысутнасць у Twit­ter амаль не ўплывае на трафік. “Twit­ter важны ў экстраных сітуацыях. З яго дапамогай мы праводзім сесіі ў фармаце пытанні-адказы. Многія нашыя журналісты любяць гэтую сетку і нават з’яўляюцца яе фанатамі”, – кажа М. Шэрлаў.

    Праз Insta­gram на сайт “The Guardian” прыходзіць яшчэ менш людзей, чым з Twit­ter. “Але я ведаю, што Insta­gram вельмі папулярны тут, у Беларусі, – кажа рэдактар. – Мы думаем пра тое, якія фота можам публікаваць і як дзяліцца імі. Ёсць шмат людзей, якія любяць візуальную інфармацыю”.

    Малавядомая ў Беларусі сацыяльная сетка Red­dit прыносіць выданню вельмі шмат трафіку. “Але многія наведвальнікі з Red­dit застаюцца на сайце 1–2 секунды. Гэта трафік ці не? Пакуль не зразумела”, – разважае Мэйв Шэрлаў. На яе думку, важнымі з’яўляюцца рэгіянальныя асаблівасці выкарыстання сацыяльных сервісаў. Напрыклад, What­sApp вельмі папулярны ў Індыі, а Telegram – у Іране. Рэдакцыя выкарыстоўвае гэта, каб знайсці крыніцы інфармацыі і дасягнуць аўдыторыі ў гэтых краінах.

    Хто вораг сучаснага медыя ў інтэрнэце? Троль

    Журналістам Мэйв Шэрлаў параіла думаць, дзе канкрэтна будзе размешчаны іх тэкст і якія асаблівасці паказу матэрыялаў маюць тыя ці іншыя пляцоўкі. “Ці гэта хатняя старонка “The Guardian”, ці старонка ў Face­book, ці гісторыя будзе ў форме твітаў – важна памятаць, што загаловак павінен дапамагаць прадаваць артыкул, адлюстроўваць змест і добра глядзецца ў сацыяльных сетках”, – кажа рэдактар. Спн. Шэрлаў адзначыла, што “The Guardian” мае спецыяльную каманду з 5 чалавек, якія праглядаюць усе спасылкі перад іх публікацыяй у адкрытым доступе. “Іх мэта – сачыць за тым, каб усе правілы былі выкананыя”, – кажа М. Шэрлоў.

    Асобна спн. Шэрлаў адказала на пытанне пра мадэрацыю каментароў. У рэдакцыі “The Guardian” ёсць спецыяльная каманда, адказная за гэты накірунак. Рэдактары вельмі шчыльна супрацоўнічаюць з мадэратарамі. “Мы ведаем, што ёсць каманды троляў, якія адмыслова працуюць на раздзьмуванне балючых тэм. Тэмы – гэта матэрыялы, якія тычацца Беларусі, Украіны і Расіі, а таксама ўцекачоў, крызісу ў ЕС, ІДІЛ, – кажа Мэйв Шэрлоў. – Часам мы бачым, што тэкст прачытала 200 чалавек, і там ужо 200 каментароў. Таму мы прынялі рашэнне адкрываць для каментароў толькі адзін матэрыял у дзень на гэтыя тэмы. Інакш дыскусія не прыносіць карысці”.

    Зараз галоўная старонка “The Guardian” мае 6 млн падпісчыкаў. Іншыя 40 старонак выдання, прысвечаныя культуры, спорту, музыцы, грамадству, таксама з’яўляюцца вельмі папулярнымі ў інтэрнэт-прасторы. “Мы расцем прыкладна на 1 млн падпісчыкаў кожныя 4–5 месяцаў. Колькі з іх глядзяць вэб-сайт? Вось асноўнае пытанне. Самае важнае для нас – гэта трафік”, – кажа Мэйв Шэрлаў.

    Сустрэча з Мэйв Шэрлаў адбылася на новай пляцоўцы “Прэс-клуба Беларусь”, у будынку на вул. Харужай, 3 у Мінску. Па словах Юліі Слуцкай, якая адкрыла паседжанне, “Прэс-клуб” збіраецца выкарыстоўваць гэтае памяшканне “па максімуму”. “Тут будуць адбывацца прэс-канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі. Таксама будзе бібліятэка для журналістаў, запрацуе невялікае памяшканне для адукацыйных праектаў на 15–20 чалавек”, – сказала Юлія Слуцкая.

    Сустрэчу з Мэйв Шэрлоў у Мінску наведалі каля 100 чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці