• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Лянкевіч: Фатограф сёння — гэта не чалавек з фотаапаратам

    Перамога Андрэя Лянкевіча на «Восеньскім салоне з Белгазпрамбанкам» стала нагодай для гутаркі ў праграме «Госць на Свабодзе».

    Вячаслаў Ракіцкі з фатографам-пераможцам разважалі, чаму лічбавы калаж перамог жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы.

    Ракіцкі: …Сучасная фатаграфія ў свеце зрабіла аж такі вялікі прарыў у плашчыну мастацтва, што адсунула на другі план жывапіс, графіку, скульптуру? Ці, запытаюся правакацыйна, беларускае традыцыйнае мастацтва зрабіла крок назад?

    Лянкевіч: Адкажу проста. Амаль сотню гадоў таму з’явіліся спачатку Ван Гог і ягоная каманда, а пасля Марсэль Дзюшан, і мастацтва перастала быць тым мастацтвам, якое аж да гэтага часу, напрыклад, у Акадэміі мастацтваў прымаецца за тое, якім яно павінна быць… Мастацтва стала, і гэта самае галоўнае, выразам таго, што бачыць, што адчувае мастак… Не мае значэння, ці гэта фатаграфія, ці скульптура, ці графічны аркуш… Другі адказ у тым, што за апошнія сто гадоў кожны від мастацтва зрабіў вялікі крок наперад. І тое, як у акадэміях вучаць пяць гадоў фігуратыўнаму мастацтву, ці як сваімі рукамі ляпіць скульптуру, не ёсць галоўным. Галоўнае — што ты хочаш данесці да гледача.

    Ракіцкі: …Вы пачыналі як фотажурналіст. А затым зрабілі імклівы, рэзкі крок у плашчыну мастацтва. Прыйшлі да пастановачных, канцэптуальных здымкаў. На гэтым конкурсе перамаглі ўвогуле з калажам. Як калаж становіцца мастацтвам? Як не вашы фатаграфіі ў вашых руках сталі вашым аўтарскім творам? Мы ж прывыклі, што фатограф фатаграфуе, адлюстроўвае на здымку з дапамогай камэры рэчаіснасць…

    Лянкевіч: Вам трэба ўвогуле забыцца, што фатаграфія расказвае вам пра рэчаіснасць. Мы існуём у тым часе, калі фатаграфія пяройдзе ў такую сваю форму, калі ўвогуле ня будзе мець нічога агульнага з наўпроставым адлюстраваннем рэчаіснасці… Прывыкнуць трэба да таго, што фатограф сёння — гэта не чалавек з фотаапаратам.

    Поўны тэкст і відэа гутаркі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці