• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-канферэнцыя “Сёння і заўтра беларускага інтэрнэту” (ВІДЭА)

    5 лістапада з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў у свеце праходзіла кампанія “Станем за журналістыку!”.

    Кожная краіна найперш канцэнтруецца на тэме, важнай менавіта для яе. Мы лічым, што на гэты момант адной з самых актуальных праблем з’яўляецца ўвядзенне кантролю над Байнэтам і, як адна з яго праяваў, – блакаванне незалежных беларускіх сайтаў.

    У чацвер на сайце ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прайшла анлайн-канферэнцыя “Сёння і заўтра беларускага інтэрнэту. Тэндэнцыі, пагрозы, блакаванне”.

    Удзел у ёй бралі:

    Міхаіл Дарашэвіч – кіраўнік праекту Gemius Belarus, даследчык і незалежны эксперт у галіне развіцця інтэрнэт-тэхналогій;

    Аляксей Казлюк – супрацоўнік па даследаваннях і прававых пытаннях Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.

    Вось некаторыя вытрымкі з гэтай гутаркі:

    Міхаіл Дарашэвіч:

    – Калі параўноўваць верасень 2014 года з вераснем 2015 года, то беларуская інтэрнэт-аўдыторыя вырасла на 3%. Калі летась яна складала 4 млн 920 тысяч чалавек ва ўзросце 15–74, то цяпер іх – 5 млн 069 тысяч.

    Ці шмат гэта? Канешне, у параўнанні з 2009, 2010, 2011 гадамі, калі беларуская інтэрнэт-аўдыторыя расла па 10% за год, падаецца, што няшмат. Насамрэч, гэта больш чым дастаткова з улікам таго, што людзі ва ўзросце 20–45 ужо ўсе практычна ў Інтэрнце. Узровень пранікнення ў гэтай групе складае амаль 100%.

    У параўнанні з мінулым годам крыху зменшылася доля карыстальнікаў з Мінска (на 0,42%), і павялічылася доля карыстальнікаў з малых гарадоў і сельскай мясцовасці. Нагадаю, што асноўнай групай карыстальнікаў Інтэрнэту ў Беларусі з’яўляюцца людзі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. На 0,68% павялічылася доля тых, хто далучае сябе да беспрацоўных. Важна тое, што павялічылася дзённая аўдыторыя – на 3,4%. Сярэдняя лічба за верасень складае 3,382 млн карыстальнікаў штодня.

    Аляксей Казлюк:

    – Адбываецца барацьба тэхналогій: ёсць пэўныя метады блакавання, якія абыходзяць пры дапамозе тэхнічных сродкаў. Тым не менш, у доўгатэрміновай перспектыве зарэгуляванасць і магчымасць аказацца заблакаванымі аказвае “ахаладжальны эфект” ці “эфект самацэнзуры” – калі ўладальнік сайта можа адмовіцца ад апублікавання інфармацыі, якая можа выклікаць негатыўную рэакцыю дзяржавы…

    Ананімайзеры – гэта толькі адзін з метадаў. Трэба ў комплексе разглядаць пытанне. Што прасцей – усталяваць ананімайзер ці сабрацца і задаць пытанне: навошта дзяржаве гэтыя інструменты, якія ўсе адно можна абысці і якія не будуць працаваць так, як задумана?.. Я – за комплексную палітыку: не палітыку рэгулявання, а палітыку кіравання, заснаваную на ўдзеле ўсіх зацікаўленых груп.

    Міхаіл Дарашэвіч:

    – Інтэрнэт – гэта заўсёды нейкая “экасісітэма”. Каб стварыць кантэнт, патрэбныя грошы, і кантэнт павінен задавальняць мэтавую аўдыторыю. Многія мэтавыя групы не жывуць у рэжыме Reuters і France Presse, яны зусім інакш спажываюць навіны. Многія групы людзей у Беларусі не ўвесь час знаходзяцца ў Інтэрнэце. Многія спажываюць інфармацыю ў выходныя дні – у той час, калі беларускія навінавыя рэсурсы ў асноўным адпачываюць.

    Беларуская навінавая стужка прачынаецца гадзіне а 9‑й. Прычым у прамежку паміж 7 і 9 раніцы – гэта ўчорашнія навіны. Таму не дзівіцеся папулярнасці тэлебачання…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці