• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец: «Рэпрэсіўны механізм далі органам, якія не паважаюць базавых прынцыпаў свабоды выказвання»

    Намеснік старшыні ГА “БАЖ” каментуе “Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складнікаў), размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт” (зацверджаная Пастановай ААЦ і Мінсувязі 19 лютага, апублікаваная на Нацыянальным прававым партале 25 лютага).

    Асноўныя палажэнні гэтай пастановы можна было “пралічыць” загадзя, паколькі і прэзідэнцкім дэкрэце №6 (“Аб неадкладных захадах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”), і ў законе «Аб СМІ» ўжо ўтрымлівалася большасць палажэняў, механізм якіх цяпер распрацаваны, – лічыць Андрэй Бастунец.

    – З пастановы вынікае, што доступ да сайтаў з “чорных спісаў” будзе закрыты – да іх будзе мець доступ толькі пэўная колькасць асобаў.

    Па-другое – любыя дзяржаўныя органы змогуць зрабіць свой унёсак у фармаванне гэтых спісаў. Ім дастаткова ўказаць Мінінфармацыі на рэсурсы, які, на іх думку, парушаюць заканадаўства.

    Трэцяе і самае важнае – гэты працэс цалкам вынесены ў пазасудовую сферу і аддадзены на водкуп дзяржаўным органам і Мінінфарму. Парадак судовага абскарджання такіх рашэнняў не прадугледжаны. І ёсць асобнае палажэнне адносна таго, што блакавацца могуць нават ананімайзеры. Але гэта, зноў-такі, было чакана.

    Юрыст адзначае, што пад блакаванне могуць трапіць не толькі сайты, але і блог. Пералік рэсурсаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне дакумента, ­вельмі шырокі.

    – З’явіўся механізм, які мае яўна рэпрэсіўны характар і ніяк не суадносіцца з прынцыпам свабоды выказвання меркавання. Да таго ж, гэты механізм далі ў рукі органам, якія не вызначаюцца павагай да гэтых базавых прынцыпаў. Цяпер стала ясна, што ніякіх магчымасцяў абскарджання прынятых імі рашэнняў фактычна няма, акрамя звароту ў тыя самыя органы.  

    Андрэй Бастунец падкрэслівае, наколькі адрозніваюцца тэрміны прыняцця рашэння пра абмежаванне доступу да сайтаў і яго адмены:  

    – Там, дзе гаворка ідзе пра абмежаванне, фігуруе трохдзённы тэрмін ці нават 24-гадзінны (такі час адводзіцца правайдару на блакаванне доступу да сайта). А там, дзе ідзе гаворка пра аднаўлене доступу (у адпаведнасці з законам «Аб СМІ», пасля «выпраўлення памылак»), Мінінфармацыі мае цэлы месяц на разгляд звароту. Гэта вельмі яскрава дэманструе падыход да рэгулявання гэтага пытання.    

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці