• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лічбы года: 105 млн рублёў штрафаў, 60 млн еўра падтрымкі, 14 справаў па 22.9 КаАП і 29 затрыманняў

    Паводле маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, сума штрафаў, спагнаных з журналістаў і распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі цягам года, дасягнула 105 мільёнаў рублёў.

    У тым ліку з журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, спагналі 52 млн 050 тыс. рублёў, з журналістаў, звінавачаных ва “ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах” – 21 млн 450 тыс рублёў, а з распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі – 25 млн 500 тыс. рублёў.

    Колькасць адміністрацыйных справаў па арт. 22.9 ч. 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”), пра якія стала вядома цягам 2014 года, дасягнула 14‑і.

    У гэтым пераліку – справы журналістаў:

    Алеся Дзянісава,

    Алеся Залеўскага (2 справы),

    Андрэя Мялешкі (3 справы),

    Аляксандра Буракова (2 справы, адна закрытая),

    Міхаіла Аршынскага (закрытая)

    Марыны Маўчанавай,

    Віталя Сямашкі (закрытая),

    Аліны Літвінчук,

    Тамары Шчапёткінай,

    Алеся Леўчука.

    Колькасць затрыманняў, звязаных з выкананнем журналістамі прафесійных абавязкаў, дасягнула 29:

    Дата

    Каго затрымалі

    Колькасць чалавек

    02.02.2014

    Васіль Сямашка

    1

    05.02.2014

    Сяржук Кручкоў, Наста Рэзнікава, Аляксандр Пацееў

    3

    02.03.2014

    Уладзімір Грыдзін, Ірына Арахоўская, Васіль Сямашка, Сяргей Гапон, Арцём Лява, Яўген Ерчак, Іна Студзінская

    7

    16.03.2014

    Алесь Сіліч, Наталля Валакіда

    2

    09.05.2014

    Валер Каліноўскі і два калегі (неназваныя)

    3

    17.05.2014

    Яўген Скрабец

    1

    03.09.2014

    Вячаслаў Пяшко і калега (пажадаў быць неназваным)

    2

    16.09.2014

    Наталля Валакіда, Алесь Баразенка і карэспандэнт БелаПАН Сяргей Сацюк

    3

    10.10.2014

    Ірына Арахоўская, Аляксандр Баразенка

    2

    20.10.2014

    Аляксандр Любянчук і Марыя Арцыбашава

    2

    10.11.2014

    Вячаслаў Пяшко, Артур Бондараў

    2

    6.12.2014

    Уладзімір Грыдзін

    1

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці